У Год добраўпарадкавання ў Лідскім раёне вясною пачнуць рамонт вуліц і дарог. Большасць работ запланавана ў новых мікрараёнах і сельскіх населеных пунктах. Удвая павялічана фінансаванне на гэтыя мэты з бюджэту. Падчас зваротаў да намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Богдана лідчане просяць зменшыць кошт квадратнага метра жылля і скараціць тэрмін будаўніцтва кватэры ці індывідуальнага дома. У райвыканкаме адобрылі спосабы змяншэння затрат і выбралі адпаведных будаўнікоў, якія шырока прымяняюць беларускія матэрыялы і сучасныя тэхналогіі. Па-новаму падыйшлі і да вызначэння лёсу пустуючых дамоў і гістарычных каштоўных збудаванняў.
Якія ідэі лідчан падтрыманы ў райвыканкаме? Які рамонт чакаюць вуліцы і дарогі у райцэнтры? Колькі каштуе квадраты метр жылля на вёсцы? Ці змогуць мінчане пабудаваць загарадную фазэнду?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 12 сакавіка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.