АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 9 па 15.11.2026

Тэатр Беларускага радыё_Афіша_2_1170.jpg

На працягу тыдня з 9 па 15 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

9 лістапада – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

10-11 лістапада – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза;

12-13 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;

14 лістапада – радыёнавэла «Крык чайкі» паводле апавядання пісьменніка Алеся Асіпенкі;

15 лістапада – радыёспектакль «Я буду чакаць» паводле аповесці пісьменніцы Алены Васілевіч «У прасторах жыцця».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

09/11/2026

Поделиться:

—