Пра радыё

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

15 лістапада 1925 года ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі. У гэты ж дзень у 18 гадзін 30 хвілін у эфіры ўпершыню прагучалі словы: «Увага! Гаворыць Мінск!..»

1гадоў

у эфіры з 1925 года

1/7

в эфире с 1925 года

1абласцей

вяшчанняў па ўсёй Беларусі

0

слухачоў кожны дзень

Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці радыё і як сродка асветы. У эфіры стала гучаць музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў. Але першая радыёстанцыя магла трансліраваць свае перадачы ў радыусе 300 вёрст, і гучалі яны ўсяго 30 хвілін у суткі. Не наладжана была яшчэ і серыйная вытворчасць радыёпрыёмнікаў.

Так пачыналася гісторыя Беларускага радыё…

Сёння Беларускае радыё – гэта сучасная высокатэхналагічная структура, якая ўключае ў сябе два агульнанацыянальныя каналы (Першы нацыянальны і канал «Культура») і тры радыёстанцыі («Радыус-FM», «Сталіца» і радыё «Беларусь»).

«Візітная картка» Беларускага радыё – Першы нацыянальны канал – найбуйнейшы радыёканал Беларусі. У аснове вяшчальных прыярытэтаў – аператыўнасць, масавасць, даступнасць.

Сетка вяшчання заснавана на спалучэнні інфармацыйных, тэматычных і музычных перадач, арыентаваных на слухацкую аўдыторыю 35+. Вяшчальная палітыка Першага нацыянальнага канала накіравана на ўмацаванне пазіцый у мэтавых узроставых групах (35-44, 45-54, 55-64 і 65+).

FM/УКХ-перадатчыкі канала забяспечваюць ахоп 99,87% тэрыторыі краіны і прыгранічных раёнаў Расіі, Украіны, Еўрасаюза. Эфірнае FM-вяшчанне канала і online ў Інтэрнэце вядзецца кругласутачна. Першы нацыянальны адзіны радыёканал у Беларусі, які транслюецца ў лічбавым фармаце (у сацыяльным пакеце лічбавага тэлебачання Multiplex-1).

Навіны выходзяць на канале кожную гадзіну кругласутачна, уласныя карэспандэнты (з ліку супрацоўнікаў абласных тэлерадыёкампаній) працуюць ва ўсіх абласцях Беларусі.

Канал прапануе сваёй аўдыторыі разнастайны аналітычны кантэнт, дыскусіі гучаць у эфіры штодня. З актуальнымі каментарыямі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі выступаюць аўтарытэтныя эксперты: дэпутаты, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый, палітычныя аглядальнікі і палітолагі.

На канале праводзяцца прамыя радыётрансляцыі найважнейшых грамадска-палітычных падзей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – пасланняў беларускаму народу і парламенту, урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, прэс-канферэнцый журналістам беларускіх і замежных СМІ, Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і іншых.

Папулярныя інфармацыйныя і аналітычныя перадачы

Новыя праекты канала ў 2024 годзе

У 2024 годзе плануецца правядзенне эфірных акцый «Тыдзень памяці», прымеркаваных да Дня Перамогі і Дня незалежнасці, у тым ліку трансляцыя тэматычных радыёспектаклей па ваенных творах беларускіх аўтараў з 6 па 12 мая і з 1 па 7 ліпеня.

У новым сезоне будзе працягнута супрацоўніцтва з тэлеканаламі «Беларусь 1» і «Беларусь 24» па стварэнні сумесных гібрыдных медыяпраектаў і размяшчэнні ў эфіры радыёверсій найбольш значных грамадска-палітычных перадач.

Таксама будзе працягнута практыка правядзення азнаямленчых экскурсій па Доме радыё для найбольш актыўных радыёслухачоў, прадстаўнікоў арганізацый і працоўных калектываў з мэтай фарміравання лаяльнасці да брэнду.

Першы нацыянальны канал мае самую шырокую трансляцыйную сетку ў краіне, яго можна слухаць практычна ў любым пункце Беларусі.

Быць даступным і заўсёды цікавым для сваіх слухачоў, разам абмяркоўваць актуальныя пытанні, прыемна і з карысцю адпачываць – усё гэта адлюстравана ў дэвізе Першага нацыянальнага канала «Будзем разам!».

Галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Угляніца Максім Аляксандравіч.

icon (6).png

Актуальны мікрафон. Пульс краіны

Мультымедыйны інфармацыйна-аналітычны праект, прысвечаны падрыхтоўцы і правядзенню палітычных кампаній 2024-2025 гг. (Адзіны дзень галасавання, Усебеларускі народны сход, падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

icon (6).png

Прамы кантакт

Спецыяльны праект аб рабоце прадстаўнічых органаў улады ўсіх узроўняў (мясцовыя Саветы дэпутатаў, парламент, Усебеларускі народны сход);

icon (6).png

Хроніка Вызвалення

Iнфармацыйна-публіцыстычная перадача, прысвечаная хроніцы вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

icon (6).png

Краіна герояў

Серыя аўдыёвізуальных матэрыялаў з успамінамі нашчадкаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны аб гераічным мінулым сваіх родных. Плануецца размяшчэнне матэрыялаў, у тым ліку ў фармаце падкаста, у афіцыйных акаўнтах Першага нацыянальнага канала на інтэрнэт-рэсурсах;

icon (6).png

Знак якасці

Спецыяльны праект да Года якасці, які раскрывае вопыт айчынных арганізацый і прадпрыемстваў па паляпшэнні спажывецкіх уласцівасцей прадуктаў, павышэнню якасці паслуг;

icon (6).png

КПД. Клопат. Падтрымка. Дапамога

Спецыяльны праект пра асаблівасці сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва ў Беларусі, новаўвядзенні ў профільным заканадаўстве;

icon (6).png

Бізнес-план

Спецыяльны праект пра асаблівасці адкрыцця і развіцця ўласнай справы на вопыце работы буйных бізнесменаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;

icon (6).png

Сінематэка. Залатая калекцыя беларускага кіно

Тэматычная праграма да 100-годдзя нацыянальнага кінематографа, якая расказвае аб самых яркіх стужках у гісторыі беларускага кіно.

Галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

16d1acebc8078b1e38ff3d48632c84a7.jpg

Кіраўніцтва

Максім Угляніца

Галоўны дырэктар

Нарадзіўся ў горадзе Мінску. Уся прафесійная дзейнасць звязана са сферай тэлебачання і радыёвяшчання. Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 годзе ў агенцтве тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, яшчэ падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Асноўным месцам працы стаў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, дзе прайшоў шлях ад рэдактара і палітычнага каментатара да галоўнага дырэктара. З лютага 2021 года ўзначальвае першы нацыянальны канал Беларускага Радыё.

Падрабязна

—