Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 27.01 па 2.02.2025
27 студзеня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 27.01 па 2.02.2025

На працягу тыдня з 27 студзеня па 2 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

27 студзеня – радыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле гістарычнай паэмы пісьменніка Артура Вольскага;

28-29 студзеня – радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука;

30 студзеня-1 лютагарадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Снежныя зімы» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

2 лютага – радыёспектакль «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле аднайменнай казкі пісьменніцы Раісы Баравіковай.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22:05 да 23:00 (і пасля апоўначы – з 2:05 да 3:00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: