На працягу тыдня з 28 красавіка па 4 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 красавіка 22.05-24.00 – радыёспектакль «Ігнатаў рубеж» па п’есе пісьменніка Васіля Ткачова;
29 красавіка 22.05-24.00 – да 80-годдзя Вялікай Перамогі – радыёспектакль «Сустрэча з чалавекам» паводле апавядання пісьменніка Барыса Сачанкі;
30 красавіка – да 80-годдзя Вялікай Перамогі – радыёпастаноўка «Блакада» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна;
1 мая 22.05-24.00 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Соль» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;
2 мая – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Пісар страявой часці»;
3-4 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» па аднайменнай п’есе драматурга Віталя Вольскага.
«Тэатр Беларускага радыё» звычайна ў эфіры кожны вечар з 22:05 да 23:00 (і пасля апоўначы – з 2:05 да 3:00). Звяртайце ўвагу на змяненні ў святочныя дні.