На працягу тыдня з 29 верасня па 5 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29 верасня – радыёспектакль «Збянтэжаны Саўка» паводле вадэвіля пісьменніка Леапольда Родзевіча;
30 верасня-1 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;
2-3 кастрычніка – радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах» па аднайменнай п'есе Уладзіміра Караткевіча;
4-5 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» паводле п’есы драматурга Віталя Вольскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).