Пасяўная сёлета пачалася на восем дзён раней, чым летась, і хоць пакуль умовы надвор'я стрымліваюць тэмпы, веснавая кампанія сёлета ідзе актыўней. Паўднёвыя рэгіёны блізкія да завяршэння сяўбы ранняй яравой групы. Да масавай пасяўной тэхніка гатовая практычна ў поўным аб'ёме, усе сельгаспрадпрыемствы больш чым на 100 працэнтаў забяспечаны насеннем. Нядрэнна выйшлі з перазімоўкі і азімыя культуры. Пакуль прагноз на ураджай спрыяльны —пераканалася Наталля Сцёпачкіна.