Пра простыя ісціны, сям'ю, прызванне, родны тэатр і любімую прафесію аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска пагаворыць з госцяй – актрысай Тамарай Мужэнка.
Беларускі дзяржаўны акаэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм'еру мюзікла «Яўрэйскае шчасце» Веньяміна Баснера, асновай для якога стаў раман амерыканскага пісьменніка Давіда Фрыдмана «Мендэль Маранц».
Прадпрыемствы дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» наладзілі экспарт канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання па новых адрасах – у Палесціну, Егіпет, Ліван, Кубу, Сірыю і Бангладэш.
З нашым госцем Георгіем Калдуном пагаворым пра творчасць, планы, мары, цікавыя вандроўкі і многае іншае. Пачатак сустрэчы – 17 студзеня ў 14-20.
Дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнарожнай асацыяцыі беларусістаў, кандыдат культуралогіі, кнігазнаўца Алесь Суша – госць праграмы «Творчы вечар».
«Гісторыя культуры – гэта вялікі пласт, які неабходна вывучаць і выкарыстоўваць у выхаваўчых і культурна-асветніцкіх мэтах» – упэўнены дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька.
17 студзеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр будзе адзначаць сваё 50-годдзе вялікай святочнай праграмай, у якой прымуць удзел лепшыя творчыя сілы ўстановы.
12 студзеня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі пройдзе канцэрт-прынашэнне Уладзіміру Мулявіну, заснавальніку аднаго з самых папулярных і любімых у Савецкім Саюзе ВІА «Песняры».
У новым 2020-м годзе мы будзем ладзіць цыкл сустрэч з пераможцамі і фіналістамі літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», што адбыўся летась на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.