Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.12.2024 па 5.01.2025
30 декабря 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.12.2024 па 5.01.2025

На працягу тыдня з 30 снежня 2024 па 5 студзеня 2025 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

30-31 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» паводле п’есы драматурга Віталя Вольскага;

1 студзеня (22:05-24:00) – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Аднойчы ў навагоднюю ноч…» паводле камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава «З лёгкай парай»;

2 студзеня (22:05-24:00) – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі;

3 студзеня – радыёпастаноўка «Яна і я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

4-5 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22:05 да 23:00 (і пасля апоўначы – з 2:05 да 3:00). Звярніце ўвагу, у святочныя дні ёсць змяненні!



Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: