Напярэдадні Новага года згадаем разам, як шмат цікавых, карысных праектаў адбылося сёлета, дзякуючы музейным ініцыятывам. Нам трэба знаёміцца з літаратурнай спадчынай, не шкадаваць на гэта часу. Актыўнае карыстанне такім багатым скарбам робіць нас мацнейшымі, падкрэслівае нашу самадастатковасць, сцвярджае годнае месца беларусаў у вялікім свеце.
Госця студыі – загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.
«Творчы вечар» у эфіры – 17 снежня ў 21.05.