АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 12 па 18.10.2026

Тэатр Беларускага радыё_Афіша_2_1170.jpg

На працягу тыдня з 12 па 18 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

12-13 кастрычніка – радыёспектакль «Судны дзень Скарыны» па аднайменнай драматычнай паэме пісьменніка Міколы Арочкі;

14-16 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэа і Джульета» паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;

17-18 кастрычніка – радыёпастаноўка «Незамужняя ўдава» паводле аповесці пісьменніка Рамана Сабаленкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

12/10/2026

Поделиться:

—