Велапрабег у падтрымку людзей з разумовай інваліднасцю прайшоў у нашай краіне. Гэты валанцёрскі праект ініцыіраваны Праграмай развіцця ААН у Беларусі і падтрыманы партнёрамі з дзяржструктур, грамадскіх арганізацый, прыватнага сектара, міжнароднай і дыпламатычнай супольнасці. Велапрабег прысвечаны папулярызацыі здаровага ладу жыцця, устойлівага турызму, а таксама павышэнню дасведчанасці грамадства аб важнасці псіхічнага здароўя.
Як увасаблялі ідэю ў жыццё вядучай праграмы «Актуальны мікрафон» Алене Вахрамеевай расказаў Пастаянны Каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха.