Цёпла і сонечна будзе ў Беларусі 1 верасня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
У Беларусі 1 верасня будзе цёпла і сонечна. Умовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў пятніцу ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе ў асобных раёнах - плюс 4-7, днём - 21-27 градусаў цяпла. У Мінску ноччу будзе 9-11 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 22-24.
У суботу, 2 верасня, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, на паўночным захадзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. У асобных раёнах па паўночна-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 18-24 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 26.
У нядзелю, 3 верасня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць франтальная сістэма, якая ідзе з Балканскага паўвострава. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 15-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 23-26.
У пачатку наступнага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых атмасферных франтоў, якія прынясуць воблачнае і дажджлівае надвор'е.
Болш падрабязна пра гэта і не толькі расказаў вядучай праграмы Алене Вахрамеевай начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.