У праекце «Пакаленне XXI» працягваем знаёміць з цікавымі адрасамі летніх канікул.
Канец жніўня – час, калі школьнікі пачынаюць рыхтавацца да новага вучэбнага года. І ён не абавязкова будзе напоўненым выключна ўрокамі і дамашнімі заданнямі. Установы пазашкольнай адукацыі прапануюць старшакласнікам цікавыя творчыя і навуковыя, спартыўныя і актыўныя варыянты баўлення вольнага часу . У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» раскажам, чым будуць займаць школьнікаў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі і Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Госці праграмы - дырэктар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Галіна Шкляр і намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Наталля Кузьменка.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.